Покатигорошек 2

Неўкаторам царстве і неўкаторам гасударстве, на моры-акіяні, на остраве на Буяні, стаіць дуб зелёны, а пад дубам бык печоны, і ў яго баку нож точоны: сейчас ножык добываецца — ізволь кушаць! І то яшчэ ні казка, толькі прыказка;, а хто маю казку будзе слухаць, так таму собаль, і куніца, і прыкрасная дзевіца, сто рублёў на свадзьбу, а пяцьдзесят на прагулянье.

Быў сабе мужык і быў ў яго салам'яны язык ‹›, і меў ён два сына і адну дочь, хоця яка стану[[5 — Стан — порода, состояние.

]] простага, але неопісанной красоты.

Айцец і маць былі дастаточны; паработа'лі яны свае хлебопашество сваім парадком во времені, і іх айцец гаворыць сынам: «Дзеці! Не нада спадзевацца[[6 — Надеяться.

]] на гэта, што есць, ні спадзевацца на гэта, што зроблена, а нада шчэ прызапасіцца: пущай будзе!»Адпраўляюцца яны ў чужое панство на хлебопашество і бяруць хлеба на тры дні.

«Кагда вы тот хлеб з'ядзіце, вам сястра прынясець больш».

А ім было ідці так, як бы цераз Горадзілоўскі лес.

Сястра і гаворыць ім, што я не буду знаць, куда несці вам есці.

Старшы брат гаворыць: «Мы будзем для цябе дарогу адзначаць, будзем салому трусіць[[7 — Рассыпать, сорить.

]], — па гэтай дарозе просто к нам прыдзеш».

І яны пашлі і дарогу адзначылі;, а ў том лесе быў глаўны змей і тые разгаворы слыхаў и переслаў дарогу ў свой дварец.

Як вышло тры дні, адпраўляецца яна к ным з абедом; пашла яна і прыходзіць просто ў змеіны дварец, пацерала[[8 — Потеряла.

]] пуць-дарогу і гаворыць: «Куды я зайшла" Выходзіць к ёй сямігаловай змей і гаворыць: „Пайдзі, пайдзі сюда, умница! Я цябе даўно дажыдаў, я до цябе даўно дабіраўся; ну як ты харошага айца і мацяры, яны цябе трымалі[[9 — Держали.

]] пад бальшым надзором, і я не мог до цябе дабіцца.

Я бы не сматреў, што ты простага роду, я бы табою не брезгаваў, даўно была бы мая…, а уж цяпер іменно мая! Забывай айца і маць, бо ты уже іх відзець не будзеш;, а ў мяне будзеш ты ўсем давольна“.

Брацця яё пахали тры дні, і не стало ім піщы; яны бросілі пахаць і прыходзяць дамой і з вяликаю гразою к айцу і мацяры: „Адчаго вы не прыслалі піщы" Айцец гаворыць, што вам сястра панесла такого-то дні.

Яны гавораць к айцу: „Кагда ёй ужо няма, то і не будзе!“ — „Я пайду, — сказаў адзін, — сваю сястру шукаць[[10 — Искать.

]]; хоць жызнь сваю палажу, а пайду шукаць“.

Айцец гаворыць: „Не йдзі, сынок, бо сваю жызнь кончыш, а ёй ужо не увідзіш“.

А ён гаворыць: „Пайду!“ І прыходзіць ён к гэтаму самаму змею і відзіць яну на дварэ.

Яна яму гаворыць: «Зачім ты сюда прышоў Ты сваю галаву паложыш.

Я цяпер няшчасная, я цяпер не твая сястра, а ты не мой брат! Папалася я ў катаржны рукі".

Брат гаворыць: „Пущай же я здзесь пагібну, абы[[11 — Только бы.

]] я на цябе насматреўся“.

Яна яму гаворыць: „Пастой ты здзесь;, а я пайду спрашу, што ён скажэ, што ты прышоў ў госці".

Прыходзіць яна к змею ў спальню: „Што бы ты, душенька, дзелаў, каб мой старшы брат ў госці прышоў" Ён гаворыць: „За госця прыняў бы“.

Яна вышла і уводзіць яго ў горніцу; он устаёць із койкі сваей і зачаў годоваць[[12 — Кормить, потчевать.

]] яго, як добрый чалавек.

„Ступай, жонка, прынясі жалезного бобу і жалезного хлеба… Ну, кушай, швагер!"[[13 — Шурин и зять (нем.

Schwager)]] Узяў яму у'резаў хлеба; ён узяў хлеба і зёрнушко бобу, падзяржаў і палажыў.

змей гаворыць: „Верно ты, швагер, сыт, бо ты гардзыш[[14 — Брезгаешь.]] маім хлебом і солью.

Пайдзем же цяпер пасмотрым: ці ты багачэ, ці я «І павёў яго па ўсем харомам, і есць у яго ўсякого добра відімо і невідімо! Павёў яго ў конюшню к лошадзям, і стоіць у яго дванаццаць жарабцоў, і ўсякой жарабец на дванаццаць цяпоў прыкован.

«Ну что, швагер, ты багачэ ілі я " Ён яму атвечаець: «У мяне того трэцяй долі няма, што ў швагра“.

 — «Ну, пайдзі же за мною; я цябе пакажу штуку“.

І прыводзіць яго к калодзі — чатыры сажні талщыны, а дванаццаць дліны.

«Ці відзіш ты, швагре, тую калоду" Ён яму гаворыць: „Віджу“.

 — „Еслі ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзеш дамой“.

А ён гаворыць: «Хоць сейчас ты мяне парубі, а я гэтаго не зраблю“.

 — «Кагда ж ты гэтаго не здзелаеш, полно цябе сюда хадзіць дураку-мужыку, салам'яному языку;, а ты за мною пабратаўся! Калі ты мне брат, то і свыня сястра! Ты не толькі за мною рэчі гаворыць, не доўжен на мяне глазом пасматрець; бо ты не достоін сюда хадзіць і мой дом пакасціць!“ І ўбіў яго і глазы выняў, ўложыў ў чарапок, а яго ўзяў за воласы і павесіў на бельцы[[15 — На балке.]].

Цяпер і другой брат тоже пашоў шукаць сваей сястры і нашоў яну на дварэ ў змея.

Яна яму гаворыць: «Ах, брат! Уб'ёць ён і цябе так, як першаго“.

 — «Пущай уб'ёць, абы я з табою відзеўся!» — «Пастой же тут; я пайду запытаюся, што ён скажэ" І прыходзіць яна к змею ў спальню.

Ён устаёць із сваей койкі: „Што скажэшь, жонка Віжу я твой усердный від і пакорнае ліцо“.

 — „Ах, мілый мой муж! Што бы ты рабіў, каб втарой мой брат ў госці прышоў" — „Што б я рабіў За госця прыняў бы“.

Яна гаворыць: „Можэ прынялі б яго так, як першага" — „Я першаго ўбіў, бо ён за мною грубіў, не ўмеў за мною честно абхадзіцца.

Пущай прыходзіць, гэтаго я прыму“, Яна выходзіць на двор і гаворыць брату: „Пакорно абхадзісь!“ — „Давай, жонка, — гаворыць змей, — жалезного бобу і жалезного хлеба“.

Яна прыносіць поўхлеба і чашку бобу.

«Бо старшы твой брат недаволен быў, то можэ мало было; возьмі гэта, , а прынесі больш“.

А госць і ў рукі не ўзяў, гаворыць: «Пакорнейше благадару, швагер, бо я есць не хачу“.

 — «Пайдзем же мы, швагре, пасмотрым на маё багацтва: ці ты багачэ, ці я " І павёў яго по ўсем сваім харомам, і відзіць ён, што змей багат, багат незлічымо![[16 — Несчетно (Ред.]].

Прыводзіць яго змей ў сваю багатырскую канюшню: стаіць дванаццаць жаробцоў, і каждая лошадзь на дванаццаць цяпоў прыкована.

Ён гаворыць змею, што у мяне трэцяй долі таго няма.

„Ну, пайдзі ж, я табе пакажу штуку!“ І паказаў яму калоду чатыры сажені талщыны, а дванаццаць дліны, і гаворыць: „Відзішь ты тую калоду Еслі ты без тапара яну парубаеш, без агня спаліш, то пайдзеш дадому, а не то — будзеш вісець з братом“.

Швагер яму сказаў: „Хоць сейчас убій, а не зраблю гэтага!“ Тада змей яго убіў, вмесця воласы звязаў і цераз бельку перакінуў.

Прыходзіць ён у сваі палаты і відзіць жонку ў бальшой таске і ў жалобе.

„Ах, мужу ты мой, мужу, што ты мне зрабіў Братоў ўбіў; я не маю больше ні роду, ні племені, толькі айца і маць.

Предай і мяне злой смерці, пущай не буду жыць!“ — „Нет, мілая! Я табе таго не здзелаю;, а калі б дастаў айця і маць, то і іх ўбіў бы: то б ты ні об ком не думала і весе'льшая была б! Пущай же яны живуць і клоцця жуюць, а мы хлеб, бо ў іх нет“.

Пашла матка по' ваду; ўзяўшы ведра і набраўшы вады, ідзець дадому і вельмі плачэ, і думаець яна сабе усерднымі думкамі: «Ах, боже мой! Чаго я цяпер даждалася на старасці".

Ўзяў гасподь яё усердное ўздыханіе, і ўдруг відзіць яна: каціцца гароховае зёрнушко.

Яна думаець сабе: „Гэта дар божый!“ Узяла яго і з'ела.

З гэтаго зёрнушка ўдруг завязаўся ў яё рабёнак, і, вынасіўшы свае время, дажідаець, што доўжен ён нарадзіцца на сей свет.

Вот палягли спаць, і ў самое паўночнае время на ўтіхомірыі[[17 — Когда настала совершенная тишина.

]] гласіць у яё брюхе чалавечаскім голасам: „Не сподзевайсе[[18 — Не надейся.

]] мяне, маманька, ў скорае время, бо я защытнік буду вам і добрым людзям“.

Панасіла яго шчэ несколькі врэмені, і раждаецца ён на сей свет і расцёць не па гадам, а па часам, як пшоннае цесто на дрожджах: і пестуюцца и цэлуюцца з ім, як не нада лучше, і даюць яго ў школу: каторые учылісе гадов по тры-чатыры, а ён узнаў ў адзін год, і не стало яму граматы.

Прыходзіць ён з учыліща к айцу і мацярі: „Ну, татанька і маманька, благатворыце маіх учытелей, бо уж мне хадзіць в учыліще поўно.

Я, благадара бога, знаю больше іх.

І прошу вас з усем усердіем сказаць мне праўду: какой я у вас есць Чы я раждзён первый, чы паследній" Яны гавораць: „Ах, сыну наш мілы, ты ў нас паследній“, — і сказали яму па істіннай праўдзе, што ў яго было' два брата і сястра.

„А гдзе ж яны дзеліся Калі памерлі, то я не супратіўнік богу, а калі што зрабілосе от худых людзей, то я магу ўзыскаць“.

Яны яму гавораць: „Ах, сыну наш мілы! Як же ты уйдзеш і нас пры старасці, древніх людзей, бросіш Хто нас да смерці даховаець"[[19 — Dochova' (ховать) — сохранить, соблюсти, сберечь.

]] Ён ім гаворыць: „Чый вы прежде ели хлеб, той вас будзе хараніць! Бо мяне вы не ўдзержыце, мяне людзі даўно ждуць.

Ну, маманька і татанька, лажымся спаць: утро мудрэней вечара; дасць бог дзень, дасць бог і піщу“.

Поўтру ён устаў, ўмыўся і богу памаліўся і на ўсе чатыры стораны пакланіўся.

„Пазвольце, — баіць, — мне перад паходам пагуляць“.

Ну, пашоў сабе на ўлицу гуляць, і находзіць ён шпільку, і прыносіць к айцу і мацяры.

гаворыць ён айцу: „На' цябе гэта жалезо, несі до каваля[[20 — Кузнеца.

]] і здзелай мне булаву сяміпудаву“.

Айцец яму славесно не гаворыць, а толькі ў думке думаець: «Даў мне гасподь дзеціще не так, як людзям; я ж давёў яго да средственнаго разуму, а ён цяпер із мяне кпіць!"[[21 — Шутит, насмехается.

]] Можэць лі то быці, штобы з шпількі была булава сяміпудава“.

Айцец, імеўшы бальшую сумму — залатую, сярэбраную и бумажную манету, паехаў ў горад, купіў жалеза сем пудоў и даў кавалю дзелаць булаву.

Здзелалі яму булаву сяміпудаву і прывозяць дадому.

Пакацігарошак выходзіць з горніцы, бяроць сваю булаву сяміпудаву, і слышыць нябесны штурм[[22 — Шум, буря, гроза (Sturm).

]], і пущаець яну за аблакі.

І прыходзіць ён ў сваю горніцу: «Матка, на ў мяне ў галаве паіщы перад паходам, а то мяне бруд[[23 — Польск.

brud — нечистота, гадость; здесь — вши.

]] заесць, бо я млад юноша…“Вод, ўстаўшы із маткіных кален, выходзіць ён на двор і відзіць нябесны тучы.

Упаў ён да сырой зямлі правым ухам і, ўстаўшы, клічець свайго айца: «Бацька, падзі сюды, сматры, што шуме і гудзе, мая булава да землі ідзе».

Паставіў ён калено проціў сваей булавы; ударыла яго булава па калені і пераламалася папалам.

Ён рассердіўся на свайго айца: «Ну, айцец, адчаго ты мне не здзелаў булавы з гэтаго жалеза, што я табе даў;, а калі б ты здзелаў, то яна не сламілась бы, толькі сагнулась бы! На ж табе гэта самае жалезо, ступай дзелай; свайго не прыкладай».

Кавалі ўкінулі жалезо ў агонь і зачалі малатамі біць і цянуць і здзелалі булаву сяміпудаву; шчэ асталася.

Бяроць пакацігарошак сваю булаву сяміпудаву і атпраўляецца ў пуць, ў чыстую дарогу, і прыходзіць ён к гэтаму самаму змею сямігаловаму, гдзе находзяцца яго браты' і сястра.

Выходзіць яна к яму наўстрэчу: ён з ней здароўкаецца і гаворыць: «Здрастуй, мілая і радная сястра!» Яна атвечаець: «Какой ты мне брат!» І ён падае'ць ей айца і мацяры рукапісаніе, што ён есць радной яё брат.

«Пастой же ты, браціц, здзесь, а я пайду спрашу, што змей на ответ скажэ».

Пыходзіць яна ў яго багатырскаю спальню; змей у ёй спрашываець: «Ах, жонка, ты да мяне не з вясёлым відом ідзеш!» — «Я прышла до цябе, мой мужу, што мой самый меньшый брат прышоў ў госці".

 — „Аж у цябе не было больше братоў, як толькі два“.

 — "Ён раждзён без мяне».

Зараз змей ўстаёць і бяроць валшэбніцкую кнігу, смотрыць і мовіць да жаны: «Ну, жонка, шчэ будзе ў цябе брат!.

Калі ён безвременно ўродзуўсе, я з ім разгаварываць мало буду, ступай, прызаві яго».

пакацігарошак ўходзіць да яго ў комнату: «Здрастуй, швагер!» — «Але ты шчэ млад, бо ў цябе мацярыно малако на губах не засохло! Калі б цябе маць вынасіла (шчэ) дзевяць дзён, дзевяць часоў і дзевяць мінут, то б ты мой супратіўнік быў; але пагасті…» І становіць яму жалезнае крэсла.

Як ён на крэсле сеў, крэсла і трэснуло.

«А што, швагер, ў лясу жывёш, а ў цябе крэсла худые; ай лі нет ў цябе плотникаў харошых, штоб крэсла здзелалі пакрепчэ" змей думаець сабе: „Верно я папаўся ў добрые клещы!.

Ну, давай, жана, нам напітков і наедков“.

Прыносіць яна решато жалезного бобу і жалезного хлеба.

"Ізволь кушаць, швагер!» — «Благадару, швагер! — гаворыць Пакацігарошак.

 — Я без ўсякой прозьбы буду кушаць, так як у свайго, бо з паходу я есці хачу».

І стаў есць умесці з ім; тот з'есць хлеба кусок, а гэтот з'есць два.

«Даволен лі ты, швагер, у мяне" — „Даволен, не даволен — калі больше няма!“ — „Ну, пайдзём, швагер, пасмотрым на мае багацтво: ці ты багачэ, ці я " І павёў яго по ўсём сваём добре.

„Як табе здаецца: у цябе большэ ілі ў мяне" — „Я не багат, але і ў цябе няма нічаго!“ Ён гаворыць: „Ты, швагре, за мною грубыш!.

Ну пайдзі же, я табе пакажу штуку“.

І прыводзіць яго к гэтай самай калодзе, куда і братоў прыводзіў, каторая чатыры сажні талщыны, а дванаццать сажон дліны.

„Кагда ты яну без тапара парубаеш, а без агню спаліш, так пайдзёш дамой, а не так — будзеш там, гдзе і браты!“ — «Не сердзісь, дай мне дзело кончыць!“ — сказаў пакацігарошак і ўзяў мізінным пальцом таркануў[[24 — Толкнул, тронул.

]] сію калоду, так яна ў мелкіе друзгі[[25 — Щепки.

]] паляцела, а як дмухнуў[[26 — Дунул.

]] — попел стаў, аж не было! «Ну што Я сваё дзело споўніў!“ — «Пайдзём цяпер паборымся: ці ты сільнее, ці я " Пакацігарошак гаворыць яму: „Дай руку, я падзержу, — папробуемсе так: хто сільнее!“ А змей гаворыць: „Гдзе табе, малакасосу, за руку мяне браць!“ Ён кажэ: „Усё едінственно нам пабіцца“.

 — „Ну, — гаворыць змей, — на' табе руку“.

І схвацілісе яны за рукі і як здавілі дружка дружку, Пакацігарошкава рука толькі пасінела, а змеіная рука за всемі пальцамі асталася у Пакацігарошка.

„Адначе я тым не даволен“, — гаворыць змей, і як дмухнуў — зрабіў медны ток.

А Пакацігарошак як дмухнуў — зрабіў сярэбраны ток.

І схвацілісе яны бароцца.

Як дмухнуў змей — ўбіў Пакацігарошка ў сярэбраны ток, , а пакацігарошак як дмухнуў — ўбіў змея ў медны ток адразу па калена.

змей як дмухнуў другой раз — ўбіў Пакацігарошка па калена, а пакацігарошак як дмухнуў другой раз — так ўбіў змея па пояс.

змей гаворыць: «Пастой, швагер, аддыхнём!» — «Шчэ ні очень патамілісь, — каже Пакацігарошак, — я з паходу, да і то не ўмарыўся».

змей да яго гаворыць: «Відно, швагер, я ў цябе пагіб!» пакацігарошак кажэ: «Бо я за тым прышоў".

 — „Астаў мне сколькі-нябуць жызні, — просіць яго змей, — і бярі сабе залатаю, сярэбраную і бамажную маю казна, сколькі угодна“.

 — „Я бы аставіў табе жызні на сколькі-нябуць, але ты мяне для первага случаю абезчесціў, назваў малакасосам: то мне очень цяжало знясці.

Нет табе пращенія! Больш з табою і гаворыць не хачу“.

Змей, ўпаўшы ў вяліку злобу, распусціў сваю кроў па ўсем сваім жылам, даў прастор сваім рыцівым[[27 — Ретивым.

]] плячам і ўдаріў Пакацігарошка і ўбіў яго па пояс.

„Ну што, нацешыўся, швагер" — гаворыць Пакацігарошак.

 — „Да поўно мне з табою шуткі шуціць! Бо я дурак перад табою, доўго балую; даўно бы нада цябе прыбраць“.

Як ударіў яго пакацігарошак трэцій раз, ўбіў яго па самаю шыю ў медны ток і бяроць ён сваю булаву сяміпудаву і кончыў яму жызнь да, ўзяўшы змея, замазаў яго завсем ў медны ток.

І пашоў пакацігарошак у багатырскаю канюшню, гдзе стаялі багатырскіе жарабцы; ўзяўшы перваго жарабца за хвост, ён здернуў із яго тулуном[[28 — Тулун — мешок без разреза из содранной с какого-либо животного кожи.

]] шкуру, выпатрашыў яго і сам у гэтае тулобіще ўлез.

Прылятая крук[[29 — Черный ворон.

]] з кручанятами і началі есць, ён адно кручаня і злавіў за на'гу, і гэты воран стаў чалавечаскім голасам гаворыць: „Хто ў том тулобіще есць — акажысь!“ — „Я, Пакацігарошак“.

Крук яму гаворыць: „Што ты ад мяне жалаеш" — „Што я ад цябе жалаю Прыстаў мне цялющай і жывущай вады, а калі не даставіш, то сколькі вас есць — усе пагібніце“.

Тагда крук, узяўшы пузыркі, паляцеў за трыдзевяць зямель у дзесятае царство, іншае гасударство, і дастаў вады з-под вялікай стражы і прыносіць Пакацігарошку.

Палучыўшы сію ваду, пакацігарошак для вернасці ўзяў яго дзіця за обе нагі і разарваў папалам.

„Я цяпер увераю[[30 — Проверю.

]], ці верная то вада" Ён адною вадою памачыў, стало кручаня цело, а другою памачыў, і кручаня аджыло[[31 — Ожило.

]]; стаў благадарыць і пусціў яму дзіця.

Цяпер ён прыходзіць к сваім братам і ўзяў памачыў іх цялющаю вадою, і сталі яны целы, а другою памачыў — сталі жывы.

І прыводзіць ён іх да сястры.

„Ну, сястра і браццы, бярыте залатую, сярэбраную і бумажную казну, сколькі вам угодна, і несіце дадому“.

І пашлі яны ўсе ўчатвяром.

Вод браты, войшо'ўшы ў лес, і прывязалі Пакацігарошка к дубу.

„Браццы, што вы робіце нада мною" — „Какой ты нам брат У нас брата не было і не будзе“.

Ён, адпусціўшы іх ад сабе на небальшое расстаянье і ўзяўшы сабе велікое злобіе, выкруціў дуб з корнем і павалок за імі.

Выходзіць ён із лесу і, ўвідзіўшы свой дом, свае жыцельство, прыходзіць дамой і крыкнуў на айца і маць: "Ізвольце вам дроў!“ — "Ідзі, сынок, ў хату“.

Ён гаворыць: «Я баюсь! Калі ў лесе хацелі мяне зпотребіць[[32 — Истребить.

]]; то ў хаці тым лучше.

Пращайце, айцец і маці, браццы і сястра! Жывіце сабе з богам!“Пашоў ён назад; шоў-шоў, і пападаецца яму наўстрэчу Вернігара.

«Здрастуй, брат Пакацігарошак! Куды ідзеш, куды пуць-дарогу дзержыш" А пакацігарошак спрашывая ў яго: „Хто ты есць такой" Ён яму атвечая: „Я есць сільнамагущы багатыр Вернігара“.

 — „Ці хочэш быці маім таварыщам" — гаворыць Пакацігарошак.

А ён: „Можна, хачу табе служыць“.І пашлі яны ўмесці.

Шлі-шлі, а пападаецца ім наўстрэчу сільнамагущы багатыр Вернідуб.

„Здрастуйце, браццы!“ — «Здаров!"[[33 — Здорово!]] — „Какіе вы людзі есць" — спрашывая Вернідуб.

„Пакацігарошак і Вернігара“.

 — «Куды ж вы ідзеце" — „Мы ідзем у такой-то горад.

змей людзей выедая; то ідзем яго біць“.

 — «Ці нельзя мне к вам у таварыщы прыстаць" — „Можна!“ — гаворыць Пакацігарошак.

І прыходзяць яны ў горад являюцца цару.

«Какіе вы людзі есць" — „Мы сільнамагущы багатыры“.

 — «Ці ня можна вам сей горад защыціць Унадзіўся[[34 — Повадился.

]] змей і губіць многа народу; трэба яго пабедзіць!“ — «На што ж мы называемся сільнамагущы багатыры, штоб яго ня пабедзілі" Прыходзіць самая поўнач, і пашлі яны пад каліновы мост, на огненну рэку.

Вод прыходзіць шэстіглавы змей і астанавіўся над мастом, і сейчас конь заржаў, сокаў[[35 — Сокол.

]] защабетау, а хорт[[36 — Борзая собака.

]] заскімліў[[37 — Завыл.]].

Ён коня ў лоб: „Ты, чортаво стерво, не ржы, а ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак.

Ну, — гаворыць, — выхадзі, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца“.

гаворыць Пакацігарошак: „Ні за тым добры маладзец ходзіць, штоб міріцца, толькі за тым, штоб біцца“.

І началі яны стражацсь[[38 — Сражаться.

]]: пакацігарошак з таварыщами сваімі збілі утраіх[[39 — Втроем.]] зме'ю па галаве.

Змей, відзеўшы, што, верно, трэба яму пагінуць, гаворыць: «Ну, браццы, толькі пакацігарошак мне мешаець, я бы з вамі двумя ўправіўсе!“ Вод яны шчэ сталі стражацсь і пабедзілі[[40 — Посбивали.

]] паследніе голавы, каня змеінага ўзялі ў стайню[[41 — В конюшню.

]], сокала' ў клетку, а хорта ў псарню;, а пакацігарошак узяў, павырезываў языкі за всех шэсці галов і палажыў сабе ў карман, а тулобіще скацілі ў огненную рэку.

Прыходзяць яны к цару, і пакацігарошак прыносіць яму языкі для імянной праўды.

Цар іх благадарыць: «Віджу, што вы есць сільнамагущы багатыры і защытнікі горада і ўсего народа! Што вам угодна піць і есць, бярыця ўсякіе напіткі і наедкі безденежно і безпошлінно“.

І з радосці ударіў ён публикацию па ўсему гораду, штоб былі аткрытые ўсе трахтіры, кабакі і малые карчмы для сільнамагущых багатыроў.

Вод яны хадзілі паўсюду, пілі, гулялі, прахлаждаліся і разнымі славамі забаўляліся.

Прыходзіць ноч, і ў самую поўнач ідуць яны пад каліновы мост, на огненную рэку, і ўдруг падходзіць сяміглавы змей.

Сейчас конь заржаў, сокаў защабетаў, хорт заскімліў.

змей сейчас каня ў лоб: «Ты, чортаво стерво, не ржы, ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак.

Ну, — гаворыць ён, — вылазь, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца“.

 — «Ні за тым добры маладзец ходзіць, штобы міріцца, толькі за тым, штобы біцца!» І началі яны стражацсь, збілі багатыры змею шэсць галоў; сядмая зосталася.

змей гаворыць: «Дай-ка аддыхнем!» А пакацігарошак гаворыць: «Не дажыдай, каб я табе аддыхаць даў!» Сталі яны апяць стражацсь, збіў ён і паследняю галаву, павырезываў языкі і палажыў ў карман, а тулобіще бросіў ў огненную рэку.

Прыходзіць к цару і прыносіць языкі для імянной праўды.

У трэці раз тож паўночно ідуць яны к каліноваму масту' і к огненной рэке; ўдруг падходзіць к ім дзевяціглавы змей.

Сейчас конь заржаў, сокаў защабетаў, а хорт заскімліў.

змей каня ў лоб: «Ты, чортаво стерво, не ржы, ты, сокаў, не щабечы, а ты, хорт, не скімлі! Бо тут есць Пакацігарошак.

А ну, вылазь, Пакацігарошак! Лібо будзем біцца, лібо міріцца».

пакацігарошак гаворыць: «Ні за тым добры маладзец ходзіць, штобы міріцца, толькі за тым, штобы біцца!» І сталі яны стражацсь, і збілі багатыры восім галоў, дзевятая зосталася.

Пакацігарошак гаворыць: «Дай-ка аддыхнем, нечыстая сіла!» Яна гаворыць: «Аддыхай — не аддыхай, а са мною не свладзееш; ты і братоў маіх пабедзіў абманом, не сілаю».

пакацігарошак ні столькі ваюець, как думаець, як бы змея абмануць; адначэ і здумал, і гаворыць: «Да шчэ вашага брата многа есці іззаді — ўсех прыбяру!» Удруг яна аглянулася, а ён і дзевятаю галаву зняў, павырезываў языкі, палажыў сабе ў карман, а тулобіще ў огненную рэку бросіў.

Прыходзяць яны к цару.

Цар гаворыць: «Благодару вас, сільнамагущы багатыры! Жывице сабе з богом і з радосцю і смеласцю і бярыця, сколькі вам нужна, золота, сярэбра і бумажнай манеты».

После сёго ўсе тры змеіные жаны сашліся ў адно место і ўкладываюць между сабою савет[[42 — Уговариваются.]].

«Адкудава яны ўзялісь, што нашых мужоў пабілі Ну, жэнщыны мы не будзем, еслі не звядём іх з свету!» То меньшая гаворыць: «Ну, сястрыцы! Пайдзем мы па бальшой дарозе, куда яны будуць ідці.

Я зраблюся прыкраснаю койкаю, і яны, ўтаміўшыся, як сядуць на койке, то ўсем трём будзе смерць!» А другая гаворыць к ёй: «Кады ты ім нічаго не зробіш, то я зраблюся яблынькаю над бальшою дарогаю, і як стануць яны ка мне падходзіць — во'зьме іх прыятны запах, а як папробуюць тых яблак, то ўсем будзе смерць!»Вот пад'язджаюць багатыры к прыкраснай койке; пакацігарошак махнуў по ней наўхрест саблею — дак і палілася кроў! Пад'язджаюць яны к яблыньке.

«Брат Пакацігарошак, дай-ка з'едім па яблычку», — гавораць багатыры, а ён кажэ: «Кады можна, браццы, так з'едім, а кады неможна, так дальш паедзім».

Выймая ён саблю і махнуў яблыньку наўхрест, і палілася ўдруг кроў.

Паспешаець за імі трэцяя змея і пусціла сваю пасць ад землі да неба.

Відзіць Пакацігарошак, што ім каратко прыходзіцца; как спасцісь Аглядаецца ён і увидаў, што яна на яго напіраець, і бросіў ёй тры кані ў рот.

Паляцела змея да сіня мора ваду піці, а яны ўшлі дальш.

Наганяець яна абратно; відзіць ён, што яна блізко, і бросіў ёй ў рот тры сокалы.

Апяць змея до сіняго мора паляцела ваду піць, а яны ўшлі дальш.

Аглядываецца Пакацігарошак, змея апяць яго наганяець, і відзіць ён сваю неустойку, ўзяў да бросіў ей тры хорты ў рот.

Апяць яна да сіняго мора паляцела ваду піць; пакудава напілась, яны шчэ дальше ўшлі.

Аглядываецца ён і візіць, што апяць яна даганяець; Пакацігарошак, узяўшы абоіх таварыщей, і ўбросіў ў рот.

Змея паляцела да сіняго мора ваду піць, а ён дальш.

Даганяець яна апяць; ён аглядываецца, відзіць, што недалеко, і гаворыць: «Госпаді, сахрані мяне і спасі маю душу!» І відзіць ён уперед сабе жалезны завод, і ўпадаець[[43 — Вбегает, вваливается.]] у гэту кузніцу.

Кузнецы гавораць да яго: «Што, чужостранны чалавек, так абрабеў" — „Пачтеннейшые гаспада! Сахраніце мяне ад нечыстай сілы і спасіце маю душу“.

Яны, ўзяўше, кузню заперлі наглухо.

„Аддайце маё!“ — гаворыць змея.

Вот кузнецы гавораць ёй: „Праліжы жалезны дзверы, а мы яго табе на язык паложым“.

Яна пралізала дзверы і язык ў средзіну ўсадзіла.

Кузнецы ўзялі ўтраіх гарачымі клещамі за язык і гавораць: «Ступай, чужостранны чалавек! Што хочеш, з нею рабі".

Ён выходзіць на двор і давай змею біць, і пабіў на ёй шкуру да касцей, а косці да мазгоў, і ўзяў яну з усем тулобіщом закапаў на сем сажон глубіны.

Вод ён і цяпер жывець, да клочче жуёць, а мы хлеб, бо ў яго нет! І я там быў, мед-віно піў; па барадзе цякло, а ў губе ня было.

Оставить комментарий

XHTML: Вы можете использовать следующие теги: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>